Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Фотасэнсібілізатар "Фаталон"

Фаталон – гэты новы сродак для фота- дынамічнай дыягностыкі і тэрапіі трэцяга пакалення. Фотасэнсібілізатар Фаталон на грунце хларыну Е6 сёння з'яўляецца лепшым у свеце з пяці дазволеных да клінічнага ўжывання сродкаў для фота-дынамічнай дыягностыкі і тэрапіі злаякасных наватвораў. З 2001 г. Фаталон з поспехам ужываецца для флуарэсцэнтнай дыягностыкі і фота-дынамічнай тэрапіі раку скуры, метастазаў меланомы і раку малочнай залозы, раку слізістых абалонак і перадракавых захворванняў шыйкі маткі. Перавагамі «Фаталона» перад іншымі фотасэнсібілізатарамі з'яўляецца хуткае і выбарчае назапашанне ў пухлінавай тканіне, высокая лекавая і дыягнастычная эфектыўнасць, практычна поўнае вывядзенне прэпарата цягам сутак з крыві, кароткі перыяд падвышанай скурнай фотатаксічнасці, добрая растваральнасць у вадзе і высокая стабільнасць цягам тэрміну захоўвання.