Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Чалавек. Космас. Беларусь"

Касманаўтыка Беларусі сёння - адзін з важных фактараў, якія абумаўляюць сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай краіны і павышэнне яе іміджу ў сусветнай супольнасці. У сферы касмічных даследаванняў краіна вядомая не толькі імёнамі касманаўтаў П.І. Клімука, В.У. Кавалёнка і А.В. Навіцкага, але і шматлікімі дасягненнямі ў ракетна-касмічнай галіны. Задоўга да іх палётаў вынікі дзейнасці вучоных, выхадцаў з Беларусі, стварылі перадумовы для даследавання і паспяховага асваення касмічнай прасторы.

Самай яркай падзеяй для Беларусі стаў запуск беларускага касмічнага апарата (БКА) у 2012 годзе. Уся мэтавая апаратура на спадарожніку была распрацавана ААТ «Пеленг» - вядучым спецыялістам у галіне вырабу навукаёмістай оптыка-электроннай прадукцыі для шырокага прымянення. Гэты запуск прадэманстраваў усяму свету наяўнасць у Беларусі сучасных тэхналогій, навукаёмістых вытворчасцей і аб'ектыўна унёс нашу краіну ў прэстыжны спіс касмічных дзяржаў. У выніку 1 лістапада 2013 года рашэннем 68-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН Беларусь была прынята ў Камітэт ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах.

Ў часовай экспазіцыі размешчаны асабістыя рэчы касманаўтаў П.І. Клімука, В.У. Кавалёнка, А.В. Навіцкага: лётныя касцюмы, скафандр, шлемофон і сцяг Рэспублікі Беларусь, які пабываў на Міжнароднай касмічнай станцыі. Разам з асабістымі фатаграфіямі будуць экспанавацца дакументы, кнігі; наведвальнікі ўбачаць каштоўныя музейныя прадметы з фондаў музея, напрыклад, трактат «Вялікае мастацтва артылерыі» (1650 г.) Казіміра Семяновіча, а таксама прадметы, прадастаўленыя нашымі калегамі з іншых музеяў. Акрамя таго, часовая экспазіцыя будзе дапоўненая скульптурнымі кампазіцыямі і бюстамі касманаўтаў вядомага беларускага скульптара, Народнага мастака Беларусі Івана Якімовіча Міско.

У стварэнні экспазіцыі прынялі ўдзел: Музей гісторыі горада Мінска, Навагрудскі і Крупскі гісторыка-краязнаўчыя музеі, Мінскі планетарый, Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь.

Часовая экспазіцыя «Чалавек. Космас. Беларусь» прымеркавана да 12-красавіка -Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас.