Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Мемарызацыя Вялікай Айчыннай вайны ў беларускім грамадстве: памяць ўчора і сёння" у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці

  • 07.05.2015

7 мая 2015 года ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці адкрылася выстава "Мемарызацыя Вялікай Айчыннай вайны ў беларускім грамадстве: памяць ўчора і сёння". У межах адкрыцця выставы прайшло ўрачыстае пасвячэнне ў акцябраты навучэнцаў СШ № 4 г. Мінска ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

На выставе комплексна адлюстравана памяць беларускага народа аб ваенных падзеях пачынаючы з савецкай эпохі і да нашых дзён: прадметы фалерыстыкі - медалі і ордэны, нумізматыкі - памятныя і юбілейныя манеты, філакартыі - паштоўкі, філатэліі - маркі і канверты, а таксама кнігі ваенных гадоў і сучасныя выданні пра Вялікую Айчынную вайну.

Выстава заснавана на фондавых прадметах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, экспанатах Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці, а кніжная яе частка прадстаўлена фондамі Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.