Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Проціпухлінны прэпарат «ЦЫСПЛАЦЭЛ».

Лекавы сродак камбінаванага дзеяння на грунце акісленай цэлюлозы. Прызначаны для лакальнай хіміятэрапіі злаякасных пухлін галаўнога мозгу, а таксама пухлін у вобласці галавы і шыі шляхам імплантацыі ў пасцелю выдаленай пухліны. 
Дзейным рэчывам у прэпараце з'яўляецца цысплацын, які імабілізаваны на акісленай аксідам азоту (IV) цэлюлозе. Прэпарат валодае кроваспыняльным і пралангаваным цытастатычнымі дзеяннямі, рассмоктваецца пры імплантацыі ў арганізм з цягам 20-30 дзён. Ужыванне «Цысплацэла» павялічвае працягласці жыцця хворых з гліёмамі галаўнога мозгу больш чым ў 2 разы. Пры камбінаваным лячэнні пухлін галавы і шыі з выкарыстаннем прэпарата «Цысплацэл» поўнае выздараўленне пацыентаў дасягаецца ў 51% выпадку, а скарачэнне колькасці рэцыдываў складае 25-40%. Перавагай дадзенага прэпарата з'яўляецца нізкі кошт каля 300 дал. ЗША, што ў 50 раз ніжэй адзінага аналогу – кошт скрынкі прэпарата «Гліадзел » вытворчасці фірмы «MGI Pharma , Inc.» (ЗША) складае 15 000 дал. ЗША. 
Клінічныя выпрабаванні лекавага сродку «Цысплацэл» праведзены ў Рэспубліцы Беларусь: ГУ «РНПЦ анкалогіі імедычнай радыялогіі ім. Н.Н.Аляксандрава» і ДУ «РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі». Цысплацэл зарэгістраваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (рэгістрацыйнае пасведчанне Мінздароўя № 09/09/1667 ад 30.09.2009), а яго таварны знак - Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (Жэнева) у Міжнародным рэестры таварных знакаў. У 2010 годзе створана вытворчасць прэпарата «Цысплацэл» у УНП РУП «Уніцехпром БДУ».