Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю прызначаны на 27 лютага

  • 21.01.2022
20 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 14 "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму". У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прызначаны на 27 лютага 2022 года. 
Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна прыводзіцца ў бюлетэні для галасавання: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"