Сёння, 28 лістапада 2023 г., спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння першага Героя Беларусі, ваеннага лётчыка 1-класа, падпалкоўніка Уладзіміра Мікалаевіча Карвата. Нарадзіўся Уладзімір Мікалаевіч 28 лістапада 1958 г. у горадзе Брэсце. З дзяцінства марыў стаць ваенным лётчыкам і ў 1977 г. паступіў у Армавірскую вышэйшую ваенна-авіяцыйную вучэльню лётчыкаў. Па заканчэнні вучобы Карват быў накіраваны для праходжання службы на Далёкі Усход, у пасёлак Калінка Хабараўскага краю, дзе прайшоў шлях ад лётчыка да намесніка камандзіра палка па лётнай падрыхтоўцы. У жніўні 1994 г. па ўласным жаданні Уладзімір Мікалаевіч прыбыў для праходжання службы ва Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь. 11 верасня 1994 г. прыняў прысягу і быў назначаны начальнікам паветрана-агнявой і тактычнай падрыхтоўкі 61-й авіябазы.
23 мая 1996 г. падпалкоўнік Уладзімір Карват выконваў вучэбна-трэніровачнае заданне на самалёце Су-27П. Калі ён знаходзіўся на вышыні 900 м, успыхнуў пажар, а самалёт пачаў губляць кіраванне і падаць. У крытычнай сітуацыі пілоту загадалі катапультавацца, але ў гэты час ён знаходзіўся над сёламі Арабаўшчына і Вялікае Гацішча Баранавіцкага раёна. Знаходзячыся ва ўмовах высокай верагоднасці выбуху, Уладзімір Карват коштам уласнага жыцця здолеў адвесці борт як мага далей ад населеных пунктаў. 21 лістапада 1996 г. за праяўленую адвагу і самаахвярнасць яму пасмяротна прысвоілі званне «Герой Беларусі». Імя Карвата носяць вуліцы ў Мінску, Брэст і Арабаўшчыне, а таксама спецыяльная стыпендыя, якая выдаецца лепшаму курсанту авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
панядзелак - пятніца: з 10.00 да 18.00
Уваход для наведвальнікаў: з 10.00 да 17.30
Каса працуе: з 10.00 да 17.30
субота: з 10.00 да 17.00
Уваход для наведвальнікаў: з 10.00 да 16.30
Каса працуе: з 10.00 да 16.30
Выходны дзень – нядзеля
Для дарослых:
Агляд сталай экспазіцыі – 6 бел.руб.
Экскурсія – 8 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд сталай экспазіцыі – 4 бел.руб. 50 кап.
Экскурсія – 8 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд сталай экспазіцыі – 3 бел.руб.
Экскурсія – 8 бел.руб.
вул. К. Маркса, 38, пад'езд №4, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
вул. К. Маркса, 38, пад'езд №4, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 2340152
+375 17 3220697